Libmonster ID: KZ-15

Педагог мае справу з рознымі дзецьмі. У пераважнай большасці сваёй – гэта дзеці, якія нармальна развіваюцца як у фізічных, так і ў разумовых адносінах. Яны легка паддаюцца педагагічнаму ўздзеянню, паспяхова спраўляюцца з засваеннем школьнай праграмы. Сярод іх нямала вельмі здольных, якія вызначаюцца руплівасцю, устойлівай пазнавальнай цікавасцю да вучобы, з лёгкасцю ўспрымаюць новыя веды і трывала іх утрымліваюць.

 Але, на жаль, ёсць і такія, якія прычыняюць настаўнікам, класным кіраўнікам шмат турбот у іх навучанні і выхаванні. Турботы гэтыя нярэдка ўскладняюцца таму, што педагогі не выяўляюць аб’ектыўных прычын нездавальняючай паспяховасці і недастойных паводзін вучняў, а часам нават і не здагадваюцца аб іх. Слабапаспяваючае дзіця – гэта маленькі чалавек, у якога ў сілу разнастайных прычын мы бачым ненармальнасці, нейкія адхіленні ў разумовым развіцці. Цяжкі вучань – паняцце складанае. У кожнага з іх нешта сваё, асабовае, не падобнае на другіх. Настаўнікаў нельга дакараць тым, што ў школе ёсць слабапаспяваючыя вучні, але наша віна ў тым, што мы не заўсёды імкнёмся даведацца прычыны, па якім вучань стаў такім. А прычыны могуць быць самыя розныя. Важна дакладна ўстанавіць іх, тады можна будзе знайсці правільныя меры ўздзеяння, аказаўшы адпаведную дапамогу вучню.

   Звычайна ўсе прычыны дзеляць на 2 групы:

            1. Аб’ектыўныя – тыя, што не звязаны з асобай вучня (непасільны аб’ём задання, недасканалыя метады адукацыі).

             2. Суб’ектыўныя – звязаны з псіхалагічнымі асаблівасцямі вучняў.

  Першая прычына – дзеці з часовай затрымкай псіхафізічнага развіцця, што перш за ўсе адбіваецца на іх пазнавальнай дзейнасці. Прычыны так званага інфантылізму (захаванне ў падлетка фізічных і псіхічных асаблівасцей, уласцівых маленькаму дзіцяці)  таксама бываюць розныя. У прыватнасці, імі могуць быць парушэнні сістэмы харчавання маці ў час цяжарнасці, перадродавыя траўмы, некаторыя захворванні дзіцяці ў раннім узросце, спадчыннасць. У асобных дзяцей аслаблена памяць у выніку прыроднага парушэння слыхавых цэнтраў галаўнога мозга. Яны з цяжкасцю слухаюць тлумачэнні настаўніка, таму што не ў стане дакладна ўспрымаць яго гаворку. Нярэдка перашкаджаюць запамінанню дыфекты ўласнага маўлення: коснаязыкасць, заіканне. На аслабленне памяці ўплываюць таксама хранічныя захворванні. Імі могуць быць такія, напрыклад, як танзіліт, адэноідныя разрастанні, гельмінтозы. Пагаршэнне памяці ў такіх выпадках з’яўляецца вынікам аслабленне арганізма, і яна паляпшаецца па меры пазбаўлення ад хваробы.

 Другая прычына, па якой дзіця станавіцца адстаючым, непаспяваючым хаваецца ў выхаванні, у ўмовах, якія акружаюць дзіця ў гады ранняга дзяцінства. І калі дзіця стала цяжкім, калі ўсё, што пасільна іншым дзецям, а яму не, то значыць, у дзяцінстве ён не атрымаў для свайго развіцця ад навакольных людзей таго, што павінен быў атрымаць. Цяжкім дзіця становіцца менавіта ва ўзросце ад 1 года да 7-8 год. Асабліва апасным парокам дашкольнага выхавання з’яўляецца тое, што абставіны, у якіх жыве дзіця, не спрыяюць развіццю імкнення да ведаў, пазнанню навакольнага асяродзя. Калі гэтага няма, то няма і разумовага выхавання, не развіта мышленне – не развіта ўменне бачыць, назіраць, абагашчаць мыслі, няма імкнення да познанню і як вынік – адсутнічае ўменне вучыцца. Але ўменне пазнаваць – гэта не дар прыроды, а прадукт чалавечых узаемаадносін. Уменне бачыць мір па-чалавечы залежыць ад таго, якія людзі выхоўвалі дзіця ў раннім дзяцінстве, што бачыць яны ў навакольным міры, як вучаць бачыць гэта сваё дзіця. Задача выхавацеля ў тым, каб дзіця заўважала малейшыя адценкі і змены ў рэчах, з’явах, задумвалася, чаму гэта адбываецца.

3.Адмоўны ўплыў на памяць аказваюць парушэнне правільнага рэжыму, недастатковы сон,нерэгулярнае харчаванне, працяглая нерухомасць. Усё гэта адбіваецца на развіцці вучня, а значыць, і на працэсе засваення ім ведаў.

4.Вельмі важным перыядам у развіцці вучняў з’яўляецца пераходны возраст, калі дзіця перастае быць дзіцям, але не становіцца яшчэ і дарослым.

Гэты працэс узмужнення працягваецца прыкладна з 10-12 да 16-18 гадоў. Псіхічны стан школьніка ў дадзены час у многім залежыць ад адносін да яго настаўнікаў, бацькоў і ад навакольнага ассяродзя. Гэты перыяд вельмі важны ў развіцці і станаўленні маладога чалавека. Праходзіць ён у кожнага па-рознаму: у адных – бурна, што, безумоўна, уплывае на стан нервовай сістэмы, у другіх больш спакойна, не выклікаючы рэзкіх змен у псіхіцы.

  У гэтым узросце некаторыя дзеці, нават даволі здольныя і старанныя, становяцца непаседлівымі, надта хваравіта рэагуюць на заўвагі настаўнікаў. Іх паводзны становяцца часам некіруючымі. Таму ў рабоце з імі неабходна праяўляць максімум цярплівасці і педагагічнага такту. Калі да такіх дзяцей сваечасова не праявіць увагі і клапатлівых адносін, дык яны з часам могуць перайсці ў катэгорыю адстаючых, парушальнікаў дысцыпліны, стаць цяжкімі падлеткамі. Значыць, важна папярэдзіць такія вынікі, правільна зразумець вучня,сваечасова дапамагчы яму ў пераадоленні цяжкасцей.

5. У апошнія часы значна павялічылыся колькасць запушчаных дзяцей. У многім гэта вынік таго, што ранейшая сістэма навучальна-выхаваўчай работы была разбурана, а новая не створана. Вось чаму педагагічныя калектывы павінны праяўляць да гэтай катэгорыі дзяцей выключную ўвагу. У асноўным гэта дзеці з так званых дрэнных сям’яў, у якіх парушаюцца нормы чалавечай маралі, дзе няма належных умоў для вучобы. Само жыццё іх праходзіць у ненармальных абставінах. Такія дзеці знаходзяцца ў пастаянным узбуджэнні ці ў падаўленым стане. Яны не рэагулярна рыхтуюць урокі ў выніку таго, што адсутнічае кантроль з боку бацькоў за выкананнем дамашніх заданняў. У пазаўрочны час такія школьнікі прадастаўлены самі сабе, вынікам чаго з’яўляецца адставанне ў вучобе. Гэта ж у сваю чаргу выклікае ў іх азлобленне, якое перарастае ў непрыстойныя ўчынкі, парушэнне дысцыпліны, грубасць у адносінах да старэйшых, бацькоў, настаўнікаў.

 Каді гэта дзеці малодшага ўзросту, дык іх можна залічыць у ГПД, дзе ёсць вялікія магчымасці для выхаваўчых уздзеянняў. Калі ж такімі аказаліся вучні старэйшых класаў, дык клапатлівая мэтанакіраваная выхаваўчая работа ўсяго педагагічнага калектыву сумесна з бацькамі і вучнёўскімі арганізацыямі ў канчатковым выніку амаль заўсёды дае станоўчыя вынікі. Такіх вучняў звычайна далучаюць да грамадска карыснай працы, даюць ім пасільныя даручэнні з абавязковай праверкай іх выканання і шырока выкарыстоўваць метады заахвочвання.

Шляхі дапамогі.

1. Развіваць разумовыя здольнасці дзіцяці.

2. Стымуляваць мышленне.

3. Прабудзіць цікавасць да ўрока: а) інтрыгуючыя пытанні і задачы ў пачатку ўрока; б) разнастайнасць (пары, групы, ТСО, лекцыі, гульні, ілюстрацыі і г.д.); в) актыўнае ўключэнне ў роботу; г) уменне настаўніка данесці да вучню інфармацыю.

4. Заахвочванне: жаданне быць адукаваным, надзея на нейкую выгаду, імкненне набыць нейкія ўменні.

5. Умацоўваць веру вучня ў свае сілы. 


© biblio.kz

Permanent link to this publication:

https://biblio.kz/m/articles/view/Прычыны-з-яўлення-слабапаспяваючых-вучняў

Similar publications: LKazakhstan LWorld Y G


Publisher:

Вacилий П.Contacts and other materials (articles, photo, files etc)

Author's official page at Libmonster: https://biblio.kz/admin

Find other author's materials at: Libmonster (all the World)GoogleYandex

Permanent link for scientific papers (for citations):

Прычыны з’яўлення слабапаспяваючых вучняў // Astana: Digital Library of Kazakhstan (BIBLIO.KZ). Updated: 04.07.2017. URL: https://biblio.kz/m/articles/view/Прычыны-з-яўлення-слабапаспяваючых-вучняў (date of access: 21.11.2024).

Comments:



Reviews of professional authors
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Related topics
Publisher
Вacилий П.
Мінск, Belarus
3051 views rating
04.07.2017 (2697 days ago)
0 subscribers
Rating
0 votes
Related Articles
RUSSIA AND MONGOLIA ARE ON THE PATH OF STRATEGIC PARTNERSHIP. R. B. Rybakov, L. Khaisandai (ed.)
3 hours ago · From Urhan Karimov
PROSPECTS FOR COOPERATION BETWEEN RUSSIA AND IRAN ON THE HORIZON OF 2025
3 hours ago · From Urhan Karimov
RELATIONS BETWEEN PAKISTAN AND AFGHANISTAN AFTER THE FORMATION OF THE UNIFIED PROVINCE OF WEST PAKISTAN
3 hours ago · From Urhan Karimov
КОЧЕВНИКИ И КРЕПОСТЬ: ОПЫТ АККУЛЬТУРАЦИИ КРЕЩЕНЫХ КАЛМЫКОВ
Yesterday · From Urhan Karimov
К 90-ЛЕТИЮ ФЕДОРА ДМИТРИЕВИЧА АШНИНА
Yesterday · From Urhan Karimov
ХРОНИКАЛЬНЫЕ ЗАМЕТКИ.2012
Yesterday · From Urhan Karimov
AFGHANISTAN: DEJA VU. what's next?
Yesterday · From Urhan Karimov
TO THE 85TH ANNIVERSARY OF MARIA NIKOLAEVNA ORLOVSKAYA
Yesterday · From Urhan Karimov
CONFERENCE DEDICATED TO THE 90TH ANNIVERSARY OF THE BIRTH OF YU. V. GANKOVSKY
Yesterday · From Urhan Karimov

New publications:

Popular with readers:

News from other countries:

BIBLIO.KZ - Digital Library of Kazakhstan

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Library Partners

Прычыны з’яўлення слабапаспяваючых вучняў
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: KZ LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Digital Library of Kazakhstan ® All rights reserved.
2017-2024, BIBLIO.KZ is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Kazakhstan


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android